Мікіту Емяльянаву абмяжоўваюць перапіску
Як паведаміла грамадская актывістка Марына Касінерава, анархісту і палітвязню Мікіту Емяльянаву адміністрацыя калоніі не дазваляе адпраўляць адказы на лісты. Нібыта праз тое, што, па меркаванні супрацоўнікаў калоніі, змест лістоў мае "цынічны характар".
Мікіта Емяльянаў беспаспяхова спрабаваў вырашыць гэтае пытанне праз начальніка атрада, але ў выніку яго самога абвінавацілі ў парышэнні рэжыму. Апошнія два парушэнні тычыліся формы адзення. А да гэтага вязень правёў пяць содняў у ШІЗА.
Таксама з перапіскі Мікіты былі арыштаваныя налепкі з Санта Клаўсам, якія яму даслалі бацькі, — адміністрацыі не спадабалася бела-чырвонае адзенне Санты.
Нагадаем, падтрымаць Мікіту Емяльянава можна лістом ці паштоўкай:
вул. Крупской 99А, г. Магілёў, Турма-4, камера 98, 212011, Емяльянаву Мікіце Уладзіміравічу