Расіяне панадзіліся едзіць у Беларусь на паляванне
Каля 90 % паляўнічых тураў для замежнікаў у Мінскай вобласці заказваюць расіяне.
Паляўнічы турызм таксама папулярны ў грамадзян Нарвегіі, Італіі, Іспаніі, Францыі і Швейцарыі. У 2014 годзе за кошт палявання з удзелам замежнікаў атрымана 1,1 млрд рублёў, з 2009 года даходы ад
замежнага паляўнічага турызму ў Мінскай вобласці выраслі ў 9,2 разы.
Найбольшую колькасць турыстаў летась змаглі прыцягнуць лесагаспадарчыя ўстановы Бярэзінскага, Вілейскага, Валожынскага, Дзяржынскага, Лагойскага, Маладзечанскага раёнаў.
БЕЛТА