Папа Рымскі салідарны з пакутнікамі ў Беларусі

Папа Рымскі Францішак выказаў надзею, што з дапамогай Святога Пасаду адносіны Беларусі з Захадам будуць паляпшацца шляхам павагі, дыялогу і ўзаемаразумення.



papa.jpg

Папа Рымскі Францішак

Пантыфік зрабіў такую заяву, прымаючы апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
 

Папа Рымскі папрасіў перадаць ягоную салідарнасць і вялікую сімпатыю да Беларусі, асабліва да тых, хто сёння пакутуе.
 

Папа таксама адзначыў, што вельмі рады выказаць сваю салідарнасьць з Беларуссю праз візіт свайго легата, кардынала Жана-Луі Тарана.
 

Пантыфік паабяцаў, што будзе маліцца аб паспяховым выкананні місіі кардынала. Ён дабраславіў католікаў Беларусі і папрасіў таксама перадаць прывітанні ўсім беларусам, асабліва братам з праваслаўнай царквы.
 

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці перадаў папу Францішку прывітанні ад кіраўніцтва Беларусі і беларускага народу.

Паводле catholic.by