Палітзняволеная Алена Гнаўк скончыла галадоўку
Ёй зноў пачалі даходзіць лісты.

Цяпер стан здароўя палітзняволенай палепшыўся.
Нагадаем, Алена Гнаўк з пачатку траўня трымала галадоўку за кратамі. Пенсіянерка патрабавала, каб лісты, якія яна напісала, даходзілі адрасатам.
У жанчыны ўзнікалі праблемы са здароўем.
На 65-гадовую жанчыну завялі ўжо тры крымінальныя справы. Па дзвюх з іх яе асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Але Алена працягнула актыўную дзейнасць. Улады завялі на Гнаўк крымінальную справу за «дыскрэдытацыю Беларусі» і «паклёп на Лукашэнку».
Падтрымайце Алену: ІЧУ АУС Пружанскага райвыканкама, 225133, Брэсцкая вобласць, Пружаны, Савецкая, 36, Алене Пятроўне Гнаўк