Апеляцыйную скаргу палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк разгледзяць 8 чэрвеня
Стала вядома, што ў Гомельскім абласным судзе 8 чэрвеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк на рашэнне суда Чыгуначнага раёна Гомеля. Скаргу будзе разглядаць суддзя Мікалай Маратаеў.
Да гэтага часу вы можаце падтрымаць Паліну, даслаўшы поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі і зрабіць грашовы перавод. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.
У гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну Шарэнда-Панасюк асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.
Падтрымайце палітзняволеную: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А. Шарэнда-Панасюк Паліне Сяргееўне.