Навіны дня. Тутбаеўцы на волі, Эміль Чэчка знойдзены мёртвым
Усе стужкі навін зараз — пра вайну ва Украіне. Але і ў Беларусі жыццё ідзе, і месцамі яно вельмі драматычнае. Што адбылося сёння, чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе.
Працягваюцца вызваленні па справе TUT.BY. Сёння з СІЗА выйшлі яшчэ трое супрацоўнікаў, уключаючы рэдактарку Вольгу Лойка.
Польскі дэзерцір Эміль Чэчказнойдзены ў Мінску павешаным. Раней ён яскрава распавядаў пра злачынствы польскай ваеншчыны падчас мігранцкага крызісу на мяжы з Беларуссю.
Ці здарыцца ў Беларусі дэфолт? Адзін з імаверных адказаў чытайце па спасылцы.
Чарговае затрыманне — прышлі па блогера Мікіту Бялевіча. Затрымалі таксама мастака Алега Ларычава.
Святлана Ціханоўская падчас чарговага замежнага візіту сустрэлася з беларусамі Швейцарыі.
У заходніх краінах сям-там беларусаў працягваюць цкаваць, бо яны асацыююцца з краінай-агрэсарам. Выпадак з уласнага вопыту апісала беларуска Яўгенія Доўгая.
Супраць дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арэстовіча ў Беларусі завялі крымінальную справу. Арэстовіч, у якога, дарэчы, беларускія карані, змястоўна адказаў Генпракуратуры.
Дзяніс Дудзінсківырашыў вярнуцца ў Кіеў, дзе чакаюцца жорсткія баі. Мэту вяртання шоумэн не патлумачыў.