Навіны дня. Адных садзяць, іншыя выходзяць — і ўсё на фоне вайны

Што адбылося ў Беларусі 18 сакавіка? Адказы шакайце ў традыцыйнай «салянцы» НЧ напрыканцы дня. Пачнем з прозы — рэпрэсій, якія ў краіне не спыняюцца. 

dzijana_seradzjuk1_logo_1.jpg

Журналістка «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк на волі! Разам з мужам Яўгенам Батурам яна была затрыманая 3 сакавіка. Сёння тэрмін нарэшце скончыўся, наша калега вярнулася дадому.

Між тым яшчэ 10 чалавек прызнаныя ў Беларусі палітычнямі зняволенымі.

У працяг тэмы — навіны пра арышты-затрыманні. Да «хатняй хіміі» прыгаварылі айцішніцу Марыну Неўдах, на 15 сутак за краты адправілі Мікіту Бялевіча, Алега Ларычава і Алеся Белага.

У Светлагорску затрымалі Андрэя Музычэнку. Спачатку, як і «паложана», у кватэры правялі ператрус.

А гэтая гісторыя як бы не пра палітыку. Жанчына ўбачыла, як у яе двары пілуюць дрэва, выказала пратэст — справа скончылася прыездам АМАПу.

Выкладцыца Наталля Дуліна свае суткі на Акрэсціна ўжо адбыла. І распавяла, што анічога ў сумна вядомым ізалятары не мяняецца.

А вось тут бацька Марыны Калеснікавай распавёў пра жыццё дачкі за кратамі.

У Беларусі трывае «рэйкавая вайна». Усё, што вядома, можна пачытаць тут. А тым часам, як сведчаць крыніцы, чыгунку ад антываенных дыверсій будуць абараняць спецназаўцы.

Беларусы працягваюць дапамагаць Украіне. Стала вядома пра чарговы гуманітарны груз, сабраны валанцёрамі.

Рэха вайны. У Гомельскага хімічнага завода ўзніклі праблемы, частку супрацоўнікаў адправілі ў сацыяльны адпачынак.

Хакейны трэнер Андрэй Гусаў выказаў захапленне прэзідэнтам Украіны Уладзімерам Зяленскім. «Мужык, а не напалеончык!»

Ну а настаўнікі адной з беларускх школ зноў павяліся на пранк. Так і жывем.