Крыніцы: Чыгунку будзе кантраляваць спецназ унутраных войскаў

З'явілася інфармацыя, што з 19 сакавіка спецназ унутраных войскаў вайсковай часці 3214 адправяць для дапамогі па кантролі за чыгуначнымі шляхамі і інфраструктурай Беларускай чыгункі. Дзяжурыць яны будуць у Гомельскай і Брэсцкай абласцях, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

czyhunka_1803.jpg

Патрулі будуць хадзіць у цывільным адзенні, пры сабе мець зброю і рацыі з GPS-трэкерамі. Пражываць яны, нібыта будуць у намётах недалёка ад чыгункі.

Цягам апошніх месяцаў на чыгунцы адбылося некалькі дыверсій, у тым ліку злом сістэмы камп'ютарнага продажу квіткоў. Апошняя дыверсія здарылася 16 сакавіка, калі спалілі рэлейную шафу на чыгунцы пад Полацкам, нагадвае «Еўрарадыё».

Пасля гэтага, як паведамляюць крыніцы, па начах на некаторых перагонах і станцыях зноў пачалі дзяжурыць патрулі з вайскоўцаў унутраных войскаў: «На некаторых участках чыгункі нічога лепш прыдумаць не змаглі, як паставіць па два-тры сілавікі да кожнай рэлейнай шафы».