Гісторыка Алеся Белага асудзілі за «непадпарадкаванне» на 15 сутак
За "непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі" гісторыка і блогера Алеся Белага асудзілі на 15 сутак арышту.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Алеся Белага вінаватым па арт. 24.3 КаАП — "непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі" — і прысудзіў да арышты на 15 сутак.
Алеся Белага, Мікіту Бялевіча і Алега Ларычава затрымалі ўчора, 17 сакавіка, недалёка ад украінскай амбасады ў Мінску.