У Беларусі завялі крымінальную справу на Аляксея Арэстовіча — дарадцу Офіса Зяленскага

Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арэстовіча. Яго абвінавачваюць па артыкуле «Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361).

ai_154055_aux_head_20150603_aleksei_arestovich_360.jpg

Гаворка ідзе пра відэаролік, які Аляксей Арэстовіч размясціў у сваім тэлеграм-канале. У ім ён гаварыў пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі і Расіі як сродак спыніць расійскую армію. У Генпракуратуры інтэрпрэтавалі гэта як заклікі да здзяйснення актаў тэрарызму.

Справай будзе займацца Следчы камітэт Беларусі.

Нагадаем, што Аляксей Арэстовіч напалову беларус. Яго бацька паходзіць са Слуцка, у Беларусі адзін з самых прыкметных сёння ваенных спікераў Украіны правёў частку дзяцінства.