На палітвязня Яўгена Афнагеля ціснуць у калоніі
На Яўгена Афнагеля ціснуць у калоніі — яго змяшчаюць у ШІЗА і пазбавілі працяглага спаткання.
На палітвязня, зняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля ціснуць у наваполацкай калоніі, паведамілі праваабаронцы.
19 студзеня Яўген трапіў у штрафны ізалятар на 10 сутак. Пасля выхаду з ШІЗА Яўген паведаміў сваякам, што хутка яго зноў змесцяць туды.
Прычыны, па якіх палітвязня караюць суткамі ў ШІЗА, — невядомы.
Таксама адміністрацыя калоніі пазбавіла Яўгена Афнагеля працяглага спаткання.
Яўгена Афнагеля, каардынатара "Еўрапейскай Беларусі", 25 траўня асудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго судзілі разам з сустаршынёй аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўлам Севярынцам, блогерам Зміцерам Казловым, грамадскай актывісткай Ірынай Шчаснай, актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" Паўлам Юхневічам, Максімам Вінярскім і Андрэем Войнічам.
Суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» праходзіў у закрытым рэжыме.
Падтрымайце Яўгена лістамі салідарнасці: ПК №1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8