Наталля Хершэ спыніла галадоўку
Палітзняволеная Наталля Хершэ спыніла галадоўку, якую распачала 30 студзеня.
Пра гэта паведамляе брат Наталлі Генадзь, які атрымаў ад яе паведамленне. «Канфлікт улагоджаны», — напісала Наталля.
Палітзняволеная Наталля Хершэ распачала галадоўку 30 студзеня з прычыны ўмоў утрымання. Пра пачатак галадоўкі яна паведаміла свайму брату.
Умовы, якія створаны для Наталлі Хершэ ў турме, брат назваў катаваннямі.
«Цяпер у камеры Наталлі з 6 раніцы і да 22 гадзіны, да адбою, на максімальную гучнасць уключаюць беларускае радыё. Яна ўвесь час у камеры, апроч прагулкі на гадзіну, і для яе гэтае радыё невыноснае. Наталля прасіла яго сцішыць ці выключыць, але не атрымала станоўчага адказу», — расказаў брат.
У канцы верасня 2021 года Наталлю Хершэ перавялі ў мужчынскую турму ў Магілёве.