Сяргей Ціханоўскі пазнаў царкву на паштоўцы і сказаў, што дашле яе дзецям
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі даслаў ліст на волю, датаваны 26 студзеня.
Сяргей Ціханоўскі
пазнаў царкву, адлюстраваную на паштоўцы ад беларускі, і распавёў, што яны з
сям’ёй жылі каля яе, распавядаюць праваабаронцы.
«А паштоўка наогул суперская! Адпраўлю дзецям. Гэтая царква — зусім каля нашага дома ў Мінску. Мы з дзецьмі хадзілі ў тую, што меншая, справага боку. Гэтая вялікая, як музей. Кажуць, ёсць канал, дзе толькі мае навіны пішуць. Там і вершы ёсць.
Ну як я тут? Як і раней. Сяджу адзін. Так што прывітанне суседзям перадаць не магу — няма ў мяне іх. А вось вы ўсім знаёмым ад мяне перадавайце».
Сяргея Ціханоўскага асудзілі 14 снежня да 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Дасылаць Сяргею лісты і паштоўкі можна на адрас: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А