Мэр Дняпра Барыс Філатаў беларускім уладам: Мы жывем у свабоднай краіне, разумееце?
Барыс Філатаў, якога беларускае МЗС спачатку заклікала да канструктыўнага дыялогу, выклаў у фэйсбуку сваю пазіцыю наконт узнятага ля мэрыі Дняпра бел-чырвона-белага сцяга.
Барыс Філатаў згадаў таксама, што заменай сцягоў абураліся чамусьці і «ўсе найбуйнейшыя агенцтвы Расійскай Федэрацыі». Мэр Дняпра падкрэслівае, што ва Украіне прэзідэнт не камандуе мясцовым самакіраваннем, гэта жа і мэрыя не камандуе грамадзянамі:
— Паважаныя калегі, паспрабую растлумачыць вам сітуацыю спакойна і простымі словамі.
Хоць, на жаль, упэўнены, што вы не зразумееце.
Разумееце, мы жывем у свабоднай краіне?
Разумееце?
Мы жывем у свабоднай краіне.
Так, у нашай краіне мноства праблемаў, але ў ёй лёгка дыхаць.
Напрыклад, у нас, у адрозненне ад Беларусі, прэзідэнт не прызначае кіраўнікоў горада.
Больш за тое, мы нашаму прэзідэнту не падпарадкоўваемся.
Мы — асобная галіна ўлады.
Мы — мясцовае самакіраванне.
Далей, ва Украіне як прэзідэнт не камандуе мэрамі і муніцыпалітэтамі, таксама мэры і муніцыпалітэты не камандуюць грамадзянамі.
Мы жывем у свабоднай краіне, разумееце?
У нас кожны грамадзянін можа выйсці да мэрыі з плакатам "Бора, калі ты ўжо здохнеш?", і яму за гэта нічога не будзе.
Яго не паб'юць палкай амапаўцы і яго не пасадзяць у камеру.
Так, безумоўна, Бору такія плакаты могуць не падабацца, але дэмакратыя Бору падабаецца больш.
Таму, калі мясцовая моладзь за бюджэт удзелу ўстанавіла ў мэрыі флагштокі са сцягамі нацыянальных суполак, то яна мае права гэтыя сцягі мяняць так, як ёй захочацца.
Тым больш, што ў адрозненне ад нацысцкай і камуністычнай сімволікі, бел-чырвоны-белы сцяг не з'яўляецца забароненым ва Украіне.
Таму моладзь можа вешаць у мэрыі любыя сцягі, якія захоча.
Хоць вясёлкавыя.
Гэта яе права.
І "ўлады Дняпра" тут моладзі не ўказ.
Таму, што мы жывем у свабоднай краіне.
…
Мы ганарымся тым, што мы жывем у свабоднай краіне.
І гатовыя яе абараняць.
Хоць гэта, напэўна, вам дакладна гэтага не зразумець.
Ні ў Расіі, ні ў Беларусі.
Між тым, стала вядома, што Генпракуратура Беларусі сёння завяла на мэра Дняпра крымінальную справу — за распальванне варожасці.