КДБ праводзіць праверку за рэгістрацыю ў чат-боце палка Каліноўскага
Пяцярых чалавек падазраюць у «супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі».
Аляксандра Бялееўскага, Уладзіслава Даўетаса, Юрыя Палітыку, Аляксея Калібабу і Яўгена Уладзімірава КДБ Беларусі падазрае ў «супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі». За рэгістрацыю ў чат-боце палка Каліноўскага ў дачыненні да гэтых мужчын праводзіцца праверка, паведаміў намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Беларусі Канстанцін Бычак:
«У дачыненні да затрыманых асоб Камітэтам дзяржаўнай бяспекі праводзіцца даследчая праверка, у тым ліку і на прадмет іх супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі. Па выніках гэтай праверкі іх дзеянням будзе дадзена канчатковая прававая ацэнка і прынята адпаведнае працэсуальнае рашэнне».
Дзяржаўная прапаганда зняла цэлы сюжэт, у якім Рыгор Азаронак паведаміў, што мужчын «бралі жорстка». Таксама ў сюжэце з гучнай назвай «Таемныя спружыны палітыкі» паказалі «паякальныя відэа» з затрыманымі.
11 кастрычніка Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да кіраўнікоў і «ўжо ўстаноўленых удзельнікаў палка Каліноўскага» па арт.361-1 КК РБ («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім»). У канцы верасня МУС прызнаў полк Каліноўскага «тэрарыстычным фарміраваннем».