Юнак атрымаў два гады калоніі за знак, намаляваны на стэле

Андрэй Карэшнікаў 14 жніўня намаляваў на скульптуры Маці-Радзімы, якая знаходзіцца ля стэлы, нейкі незразумелы знак — «кола з лініяй над ім». Суд вырашыў, што гэты ўчынак варты 2 гадоў у калоніі, паведамляе «Наша Ніва».

e6041f2a48110f0d43180c85d16f038e_f9fwq.jpg


Справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна. Хлопца абвінавацілі ў хуліганстве і апаганьванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
На працэсе Карэшнікаў распавядаў, што з універсітэта адлічыўся яшчэ ў мінулым годзе, на гэты момант не працуе.
«З яго слоў, вядзе нейкія ўласныя праекты і праводзіць прыватныя даследаванні. Грошы, кажа, у яго ёсць, бо жыве з бацькамі. Ну і нешта недзе зарабляе сам. Раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.
У хуліганстве Карэшнікаў віну сваю прызнае. Не прызнае вінаватасць па другім артыкуле, бо не ведаў, што абеліск, які ён вырашыў апаганіць, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, мае нацыянальнае значэнне і дарагі беларускаму народу», — пісала пра суд СБ.
Суд вырашыў, што хлопец вінаваты па кожным з артыкулаў КК. 12 лістапада быў агучаны вырак: 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
Nashaniva.by