Ірыну Слаўнікаву абвінавачваюць у стварэнні «экстрэмісцкага фарміравання»
Журналістка Ірына Слаўнікава праходзіць абвінавачанай па справе аб стварэнні «экстрэмісцкага фармавання» (частка 1 артыкула 361-1 КК).
Пра гэта распавёў журналістам яе бацька Аляксандр. Нейкі час
на гэтым канале працавала і Ірына Слаўнікава.
Паводле словаў бацькі Слаўнікавай, аб прад'яўленні абвінавачванняў па новым артыкуле стала вядома «некаторы час таму, калі адвакат склаў скаргу на затрыманне Ірыны і яе ўтрыманне ў СІЗА».
Бацька журналісткі сцвярджае, хоць Слаўнікава раней супрацоўнічала з «Б*лсатам», на момант затрымання яна была штатнай супрацоўніцай польскага тэлеканала TVP.
30 кастрычніка Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку затрымалі ў аэрапорце, калі яны прыляцелі ў Мінск з Егіпта.
1 лістапада суд Першамайскага раёна сталіцы прызначыў ім па 15 сутак арышту па абвінавачанні ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (артыкул 19.11 КААП). Вядома, што Лойку асудзілі за рэпосты трох артыкулаў «Белс*ту» за 2017, 2018 і 2019 гады ў Фэйсбуку.
15 лістапада суд Першамайскага раёна Мінска зноў прызначыў Слаўнікавай і яе мужу 15 сутак арышту па справе аб дробным хуліганстве (артыкул 17.1 КААП).
26 лістапада стала вядома, што Слаўнікава праходзіць падазраванай па справе аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК).
29 лістапада суд арыштаваў Аляксандра Лойку на 15 сутак трэці раз запар. На гэты раз за непадпарадкаванне службовай асобе (артыкул 24.3 КаАП).
3 лістапада МУС прызнала тэлеканал «Б*лсат» і ягонай сацсеткі «экстрэмісцкім фарміраваннем», а ў ліпені суд унёс іх у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.