Праект Мікіты Мелказёрава прызналі экстрэмісцкім

Youtube-канал і тэлеграм-канал «Жизнь-малина» прызнаныя ў Беларусі экстрэмісцкімі.

melkazerau.png

Такое рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Цяпер Youtube-канал, тэлеграм-канал, чат і лагатып сталі лічыцца экстрэмісцкімі.

«Жизнь-малина» — праект журналіста Мікіты Мелказёрава, які бярэ інтэрв'ю ў вядомых беларусаў. На ягоным канале ў Youtube больш за 108 тысяч падпісчыкаў.