Ідэолагі БРСМ: Праз вышыванку чалавек выказвае нацыянальную і грамадзянскую пазыцыю
Ідэалагічныя падраздзяленні афіцыйных уладаў — Мінгарвыканкам, Міністэрствва культуры, БРСМ — 2 ліпеня ладзяць сваю агульнарэспубліканскую акцыю «Дзень вышыванкi». Галоўная пляцоўкай будзе тэрыторыя каля мінскага Палацу спорту.
Арганізатары нагадваюць, што ўпершыню імпрэза з удзелам моладзі з усіх рэгіёнаў Беларусі была арганізавана летась і адразу ж акрэсліла сваю запатрабаванасьць.
«Ідэя правядзення напярэдадні Дня незалежнасці такога масавага народнага святкавання сваёй нацыянальнай ідэнтыфікацыі праз беларускую культуру, традыцыі, беларускі арнамент аказалася запатрабаванай у грамадстве і была падхоплена рэгіёнамі, рознымі арганізацыямі», — гаворыцца на сайце БРСМ.
Вышыванка — сапраўдная візытоўка беларусаў, даводзяць сёння да грамадскасці дзяржаўныя ідэолагі:
«Вышыты нацыянальны арнамент — гэта не проста ўпрыгожванне, гэта своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перадалі нам продкі. Кожны ўзор у арнаменце — гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і нясе пэўны пасыл. Вышыванка — гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна. Выкарыстоўваючы вышыванку ў штодзённым жыцьці, чалавек выяўляе сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, адукаванасць і духоўную свядомасьць, падкрэслівае адзінства і згуртаванасць беларускага народу».
Афіцыйны Дзень вышыванкі пройдзе ў музычным суправаджэнні гуртоў «Песняры», «Верасы», «Дразды», «Аўра», NaviBand, шоў «Алюр», выканаўцаў Ірыны Дарафеевай, Іны Афанасевай, Вікторыі Алешкі ды іншых.
Паводле Радыё Свабода