Дырэктара прадпрыемства затрымалі за тое, што ён не пусціў міліцыянтаў на тэрыторыю

Праваабаронцы са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Віталя Васілевіча, генеральнага дырэктара «Беллесвыраб» (Belwooddoors). Паводле наяўнай інфармацыі, мужчына забараніў ахове прадпрыемства прапускаць міліцыянтаў на аб'ект — пасля гэтага ён быў затрыманы ГУБАЗіКам.

photo_2022_11_29_17_22_11.jpg

Сілавікі паведамляюць, што мужчына ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, а дома ў яго была знойдзена зброя.

Belwooddoors — найбуйнейшая ў Беларусі вытворчая кампанія па выпуску міжпакаёвых дзвярэй. Яе філіялы знаходзяцца ў Маскве, Астане, Алмаце і Нью-Ёрку.