Стаў вядомы прысуд былому работніку пракуратуры, які перадаваў інфармацыю аб сілавіках пратэсным рэсурсам
Справа былога работніка пракуратуры, жыхара Мінска Алега Ермакова была разгледжана Мінскім гарадскім судом 18 лістапада. Палітвязня абвінавацілі ў незаконным зборы ці распаўсюджванні інфармацыі аб прыватным жыцці (ч. 1 артыкула 179, выключанага з Крымінальнага кодэкса 26.05.2021 года) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130) КК.
Праваабаронцы адзначаюць, што «палітычны» працэс вёў суддзя Сяргей Хрыпач.
Палітзняволены
Алег Ермакоў — былы работнік пракуратуры, юрыст першага класа, быў затрыманы 10
лютага 2022 года. Яго абвінавацілі ў разгалошванні даных супрацоўнікаў
праваахоўных органаў і перадачы даных пратэсным інфармацыйным рэсурсам.
Жанаты, мае
дзвюх непаўналетніх дачок.
Суд
пастанавіў прызнаць Ермакова вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі ў калоніі ва
ўмовах узмоцненага рэжыму тэрмінам на шэсць гадоў.