Да брэсцкай прафсаюзнай актывісткі сілавікі ўламіліся праз акно
Стала вядома пра яшчэ адно затрыманне на Дзень Волі.
25 сакавіка, у Дзень Волі, у Брэсце сілавікі праз акно ўламіліся ў дом Зінаіды Міхнюк — актывісткі Незалежнага прафсаюза работнікаў РЭП.
Яны правялі ператрус і затрымалі гаспадыню дома, паведамляюць праваабаронцы. Дакладныя прычыны ператрусу і затрымання невядомыя.
Знаёмыя Міхнюк распавялі, што па яе справе на допыт у Брэст у той жа дзень прывозілі з Маларыты юрыста-праваабаронцу Уладзіміра Малея. Яго дапыталі як сведку па справе.
Паводле «Еўрарадыё».