Затрыманыя восем супрацоўнікаў банка «БелВЭБ», у тым ліку члены праўлення
Найбуйнейшы навінавы партал, прызнаны «экстрэмісцкім», паведамляе пра затрыманне васьмі дзеючых і былых кіраўнікоў банка «БелВЭБ».
Сярод затрыманых — старшыня праўлення банка, былы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца з банка.
29 сакавіка ў банк «БелВЭБ» прыйшлі сілавікі.
Па інфармацыі аднаго з супрацоўнікаў банка, затрыманыя восем прадстаўнікоў дзейнага і былога кіраўніцтва.
Сярод затрыманых старшыня праўлення Васіль Мацюшэўскі, яго першы намеснік Тарас Надольны, намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзмітрый Ляўданскі. Усе яны значацца ў спісе дзеючага кіраўніцтва на сайце банка.
Затрыманыя таксама член праўлення Анатоль Паўлавіч і дырэктар па развіцці банка Аляксей Мазжухін.
У сувязі з чым затрыманыя гэтыя людзі, афіцыйнай інфармацыі няма.
Васіль Мацюшэўскі да 2010 года працаваў у Нацбанку, адкуль перайшоў у кіраўніцтва «БПС-Ашчадбанка». З 2014 па 2018 год ён займаў пасаду першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі. Пасля гэтага былы чыноўнік стаў старшынёй праўлення банка «БелВЭБ».