Хуткая калядная смажаніна
Рэцэпт
Усталюйце духоўку на 200С/адзнака 6. Памыйце 350 грамаў Іерусалімскіх арцішокаў, парэжце іх на палавінкі і пакладзіце на сацейнік. Парэжце тры цыбулевыя чварцінкі і дадайце іх да арцішокаў. Запраўце 8 галінкамі чабору. Заліць тры або чатыры сталовыя лыжкі алею, грэць 20 хвілін.
Завярніце чатыры доўгія сасіскі ў 4 ломцікі бекона (мне падабаюцца асабліва пад дымам), затым дадайце іх да гародніны. Пакладзіце 2 курапаткі зверху на цыбуліны і арцішокі, палейце троху алеям з лыжачкі, затым добра пасыпце соллю і дадайце яшчэ троху галіначак чабору. Вярніце сацейнік у духоўку і працягвайце гатаваць 30 хвілін, пакуль птушкі не будуць гатовыя да розавай корачкі.
Вазьміце курапатак, сасіскі і арцішокі з духоўкі і палажыце ў цёплую сервіровачную талерку. Парэжце невялікі пучок крэс-салата. Напрыканцы трэба нацерці лімону, памяшаць з крэс-салатам. Раскідаць па птушках і арцішоках і падаць на стол. Дастаткова для дваіх.
Паводле: theGuardians
Пераклад Піліпа Падбярозкіна