ЗША. На каляднае асвятленне выдаткоўваецца электрычнасці больш, чым у бедных краінах за год

Навукоўцы падлічылі, колькі электрычнасці ў ЗША выдаткоўваюць на гірлянды.



1450935747_7583.jpg

Фота echristmaslightse.hol.es

На калядныя агні ў амерыканскіх дамах за час святаў траціцца больш электрычнасці, чым некаторыя краіны выдаткоўваюць за ўвесь год, прыйшлі да высновы даследчыкі Цэнтра глабальнага развіцця, паведамляе ВВС.

Многія амерыканцы развешваюць гірлянды на дахах сваіх дамоў і на дрэвах. На святочнае асвятленне траціцца больш чым 6 мільярдаў кілават-гадзін — столькі ж, колькі штогод расходуюць, напрыклад, Эфіопія, Танзанія або Сальвадор.

Па словах даследнікаў, яны не заклікаюць амерыканцаў адмовіцца ад калядных агнёў. Мэтай даследавання было толькі падкрэсліць розніцу ва ўзроўні спажывання электраэнергіі паміж беднымі і багатымі краінамі, падкрэсліваюць навукоўцы.