Бо санкцыі. У Літве затрымалі абсталяванне для шыфравання інфармацыі, якое везлі ў Беларусь

У Літве затрымалі «абсталяванне падвойнога прызначэння», адаптаванае для шыфравання інфармацыі, якое везлі ў Беларусь. Гэта былі два серверы. З якой краіны іх дастаўлялі ў РБ, не ўдакладняецца.

hruz.jpg

Кошт абсталявання — амаль 50 тысяч еўра. Як паведамляе віленская мытня, груз не прапусцілі ў адпаведнасці з правіламі ЕС аб эканамічных санкцыях супраць Рэспублікі Беларусь.

Летась літоўскія мытнікі затрымлівалі грузы падвойнага прызначэння шэсць разоў.

Паводле «Еўрарадыё».