Аляксандра Івуліна этапавалі ў «Ваўчыныя норы»
Гэта калонія лічыцца адной з найбольш жахлівых і найгоршых паводле ўмоў утрымання, паведамляюць праваабаронцы

Палітвязень
журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін быў этапаваны з СІЗА
ў Баранавічах у папраўчую калонію №22 у пасёлку Даманава ў Івацэвіцкім раёне.
Гэта калонія, больш вядомая як «Ваўчыныя норы», паводле праваабаронцаў, з'яўляецца «адным з найбольш страшных месцаў на карце Беларусі».
Звычайна ў «Ваўчыныя норы» змяшчалі асуджаных па «наркатычных» артыкулах КК, але ў 2021-м пачалі этапаваць і палітвязняў.