Падаражэў праезд у грамадскім транспарце Магілёўскай вобласці

У Беларусі завяршылася падаражанне праезду ў грамадскім транспарце. Апошнім рашэнне падняць цану прыняў Магілёўскі аблвыканкам.

dsc04534.jpg

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана рашэнне №19-5 аблвыканкама, якім устаноўлены новыя тарыфы. Раней аб павышэнні кошту праезду абвясцілі выканкамы Мінска і астатніх абласцей.

Цяпер кошт адной паездкі на аўтобусах і тралейбусах звычайных і хуткасных маршрутаў складзе 80 капеек. Праезд падаражэў на 10 капеек.

Тарыф на экспрэсных маршрутах таксама павышаны на 10 капеек да 90 капеек.

Кошт праязных білетаў вар'іруецца ад 8,56 рубля да 48,04 рубля ў залежнасці ад працягласці дзеяння, колькасці відаў транспарту і памеру населенага пункта.

Таксама ўстаноўлены новыя тарыфы на прыгарадныя маршруты. Кіламетр шляху будзе каштаваць:

на звычайных маршрутах — 10 капеек,

на хуткасных маршрутах і дадатковых рэйсах — 12 капеек,

на экспрэсных маршрутах — на 13 капеек.

Тарыфы на правоз багажу складуць ад 1 да 4 капеек за кіламетр у залежнасці ад памеру багажу.

Паводле reform.news.