У Віцебскай вобласці падаражэў праезд у грамадскім транспарце

Віцебскі аблвыканкам павысіў кошт праезду ў грамадскім транспарце. Цяпер кошт адной паездкі на аўтобусах і тралейбусах, трамваях звычайных і хуткасных маршрутаў складзе 80 капеек. Праезд падаражэў на 10 капеек, адзначае reform.news.

37004.jpg

Тарыф на экспрэсных маршрутах таксама павышаны на 10 капеек да 90 капеек.

У Віцебскай вобласці праязныя будуць каштаваць ад 10,72 да 57,28 рубля ў залежнасці ад населенага пункта, тэрміну дзеяння і колькасці відаў транспарту.

Таксама ўстаноўлены новыя тарыфы на прыгарадныя маршруты. Кіламетр шляху будзе каштаваць:

на звычайных маршрутах — 10 капеек,

на хуткасных маршрутах і дадатковых рэйсах — 12 капеек,

на экспрэсных маршрутах —  13 капеек.

Тарыфы на правоз багажу складуць ад 1 да 4 капеек за кіламетр у залежнасці ад памеру багажу.