Беларускую тэхналогію купіла «самая інавацыйная кампанія ў свеце»
Стартап з Беларусі FriendlyData падпісаў пагадненне аб продажы тэхналогіі з буйной амерыканскай кампаніяй ServiceNow, якая зараз
ачольвае рэйтынг інавацыйнасці Forbes. Аб гэтым паведаміў CEO
FriendlyData Міхаіл Румянцаў.
Інтэграцыя пошукавага інтэрфейсу, распрацаванага беларускім стартапам, у платформу ServiceNow забяспечыць больш хуткі і лёгкі доступ да дадзеных для тысяч арганізацый.
«Разам з ServiceNow мы зможам вывесці тэхналогіі на новы ўзровень, выкарыстоўваючы рэсурсы і дадзеныя глабальнай кампаніі, і зрабіць тэхналогію даступнай для тысяч кампаній па ўсім свеце", — заявіў Міхаіл Румянцаў.
ServiceNow — прызнаны лідар у галіне кіравання IT-паслугамі. Прыкладанні кампаній аўтаматызуюць і аптымізуюць важныя бізнес-працэсы ў буйных карпарацыях, спрашчаючы працу супрацоўнікаў. Рыначная капіталізацыя кампаніі — 35 млрд долараў.
FriendlyData — кампанія, заснаваная беларусамі. Яна распрацоўвае пошукавы інтэрфейс для працы з карпаратыўнымі базамі дадзеных. Яна дазваляе не тэхнічным спецыялістам задаваць пытанні аб дадзеных кампаніі на натуральнай мове і атрымоўваць неабходную інфармацыю, не выкарыстоўваючы SQL (Structured Query Language — мова праграмавання для кіравання дадзенымі) не валодаючы спецыяльнымі ведамі.
Паводле Беларускага Партызану