Беларусь атрымае ад Расіі 700 мільёнаў даляраў

Беларусь атрымае ад Расіі міждзяржаўны крэдыт у 700 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Сторчак.

Сяргей Сторчак, фота pravdoryb.info

Сяргей Сторчак, фота pravdoryb.info


Гэта тэхнічная праца. Палітычныя рашэнні ўсе прынялі. Мы афармляем дакументы і ўсё — $700 млн, як і дамовіліся, як было абвешчана, — цытуе агенцтва ТАСС словы расійскага чыноўніка.


Сторчак дадаў, што дакументы наконт выдачы крэдыту будуць падпісаныя пасля таго, як выйдзе адпаведнае распараджэнне расійскага ўрада.
Яшчэ ў красавіку на сустрэчы кіраўнікі Беларусі і Расіі дамовіліся аб рэфінансаванні даўгавых абавязанняў афіцыйнага Мінска. Тады меркавалася, што Расія вылучыць на рэструктурызацыю беларускіх пазык да 800 млн даляраў.
Першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч казаў, што расійскі крэдыт на 700 млн даляраў наша краіна мяркуе атрымаць у ліпені-жніўні.
«Еўрарадыё»