Расіянін паскардзіўся на катаванні ў калоніі і... атрымаў за гэта два гады

У Кіраўскай вобласці РФ суд прызнаў былога зняволенага Аляксея Галкіна вінаватым у ложным даносе аб цяжкім злачынстве і прысудзіў яго да двух гадоў калоніі.

Фота Picabu.ru

Фота Picabu.ru


Галкін паскардзіўся ў Следчы камітэт на катаванні ў зняволенні ў студзені 2016 году, калі адбываў пакаранне у ПК-20 Верхнякамскага раёну Кіраўскай вобласці. Ён сцвярджае, што яго і іншых зняволеных неаднаразова збівалі супрацоўнікі калоніі. Галкін скардзіўся на катаванні ў розныя інстанцыі, пасля чаго пабоі працягваліся: паводле мужчыны, яму зламалі нагу, пальцы і рэбры. 
Праз тры месяцы пасля падачы скаргі ў СК на Галкіна завялі крымінальную справу аб ложным даносе. Ягоная скарга тычылася інцыдэнта ў студзені 2016-га, калі зняволенага збілі за чарговую скаргу на ўмовы ўтрымання ў калоніі. Галкін сцвярджае, што яму тады зламалі сківіцу, але прымусілі падпісаць паперы, згодна якім ён атрымаў траўму, зваліўшыся з турніка. 
37-гадовы Галкін неаднаразова судзімы, агулам ён правёў за кратамі 17 год. Яго справай займалася праваабарончая арганізацыя «За правы чалавека», куды ён звярнуўся пасля вызвалення з калоніі на пачатку 2017 года. 
Meduza