Чарговая інтэрнэт-вайна: літоўцы запусцілі флэшмоб супраць прапаганды Крамля

Пакуль беларусы паніжаюць рэйтынг старонкі «Савушкавага прадукта» ў фэйсбуку, літоўцы штурмуюць афіцыйную старонку МЗС Расіі і масава пакідаюць на ёй злыя каментары.

cyber_war_power.jpg

Прычынай для такой інтэрнэт-акцыі стала нядаўняя заява расійскага Міністэрства замежных спраў, дзе партызан краін Балтыі назвалі злачынцамі. Гаворка ідзе пра «лясных братоў» — так неафіцыйна называюць узброеныя нацыянальна-вызваленчыя сілы, якія дзейнічалі ў 1940-1950-я гады на тэрыторыі Літвы, Латвіі і Эстоніі.
Ініцыятарам флэшмобу стаў вядомы журналіст Андрус Тапінас, які абурыўся тым, што на расійскую прапаганду літоўская інфармацыйная прастора амаль ніяк не адрэагавала.

internet_2.jpg

«Калі МЗС РФ на сваёй афіцыйнай старонцы можа паліваць нас брудам, мы на гэта можам адказаць. Ідзіце на іх старонку ў Facebook і пакіньце там ветлівае #крэмльнашугісторыюнеперапішаш», — заклікаў Андрус Тапінас.
На яго прапанову адрэагавалі тысячы людзей, якія сталі масава пакідаць розныя каментары, у тым ліку і нецэнзурныя. У выніку рэйтынг старонкі МЗС за некалькі гадзін знізіўся з 5 да 1 бала.
Паводле Нашай Нівы