За суботу 17 ліпеня літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 41 нелегальнага мігранта
У цэлым ад пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 2064 мігранты.

За суботу літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 41 нелегальнага мігранта, якія трапілі ў Літву праз Беларусь. Большасць з іх – грамадзяне Іраку.
У цэлым ад пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі ўжо 2064 мігранты, якія кіраваліся праз Беларусь. У параўнанні з 2020 годам колькасць мігрантаў павялічылася ўжо ў 25 разоў.