У Літве затрымалі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт з Беларусі. На гэты раз на 2 мільёны еўра

У панядзелак літоўскія мытнікі і памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю партыю кантрабандных цыгарэт амаль на два млн еўра.

_5447398070984751145_121.jpg

Кантрабанда была выяўленая ў грузавіку Scania, за рулём якога знаходзіўся грамадзянін Беларусі. Кіроўца дэклараваў, што вязе транзітам праз Літву ў Польшчу 20,5 тон драўніны.

Па папярэдніх даных (праверка схованак і падлік цыгарэт яшчэ не скончаны), у цэлым у грузавіку маглі правозіць каля 560 тысяч пачкаў цыгарэт, кошт якіх з абавязковымі да выплаты падаткамі складаў бы 1,94 млн еўра. Кіроўцу грузавіка затрымалі на двое сутак, пазней яго адпусцілі.
Паводле «Наша Нівы».