Трафік не спыняецца. Літоўскія памежнікі затрымалі 121 мігранта з Беларусі
Дзяржаўнае бюро бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведаміла, што ў пятніцу на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 121 мігранта, якія перайшлі мяжу незаконна.
106 з іх прадставіліся грамадзянамі Іраку або мелі
дакументы з гэтай краіны. Мігранты будуць правераныя на COVID-19 і ізаляваныя
да атрымання вынікаў.
Днём раней на літоўскай мяжы затрымалі 107 мігрантаў з
тэрыторыі Беларусі. Гэта ў два разы больш, чым у сераду. На польскай мяжы затрымалі
7 мігрантаў.
Сярод затрыманых на мяжы зь Беларуссю ў гэтым годзе ў
асноўным ірацкія грамадзяне або замежнікі, якія так прадставіліся — 1045.
Таксама былі затрыманыя 179 грамадзянаў Конга, 121 — Камеруну, 78 — Гвінеі, 76
— Ірану, 67 — Расіі.
Усяго з пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі 2023
нерэгулярных мігрантаў.
Паводле «Свабоды».