З украінскіх бібліятэк выключаць прапагандысцкую літаратуру Расіі
У Мінкульце Украіны спадзяюцца, што канфіскацыя рускіх кніг станоўча паўплывае на развіццё ўкраінскага кнігавыдавецтва.
Ва Украіне з бібліятэчных фондаў канфіскуюць
прапагандысцкую літаратуру Расіі. Як паведамляецца на старонцы Міністэрства
культуры і інфармацыйнай палітыкі ў сацыяльнай сетцы Facebook, канфіскацыя
адбудзецца на аснове адпаведных метадычных рэкамендацый.
Рускую літаратуру замесцяць якаснай украінамоўнай літаратурай і кнігамі ўкраінскіх выдавецтваў.
"Цяпер міністэрства вызначыла дакладныя крытэрыі, па якіх руская літаратура будзе канфіскаваная з украінскіх бібліятэчных фондаў. Мы падыходзім да гэтага пытання старанна і ўзважана. Спадзяемся, што ўсё гэта станоўча паўплывае на развіццё ўкраінскага кнігавыдавецтва", — адзначыла намеснік міністра культуры і інфармацыйнай палітыкі Украіны Ларыса Петасюк.
Паводле УНІАН