Курт Волкер прызнаў, што Захад чакае змены ўлады ў Грузіі
Былы амбасадар ЗША ў NATO і былы спецпрадстаўнік ЗША ва Украіне Курт Волкер заявіў, што Грузія больш не з'яўляецца рэгіянальным лідарам, і на Захадзе з надзеяй чакаюць новых выбараў у краіне.
Курт Волкер, як
піша "Еўрапейская праўда", сказаў:
— Грузія больш не лідар. Шмат гадоў таму мы казалі, што Грузія лепш за ўсіх падрыхтаваная да ўступлення ў NATO ці нават у Еўрапейскі саюз — цяпер усе бачаць Грузію як краіну, чыя дэмакратыя вярнулася назад.
Волкер патлумачыў прычыны гэтага і сказаў, што на грузінскую дэмакратыю паўплывалі няякасна праведзеныя выбары, рашэнне апазіцыі не ісці ў парламент, ігнараванне пагаднення Шарля Мішэля. Паводле яго слоў, цяпер яны "чакаюць наступных выбараў і спадзяюцца, што будзе лепш".
Па словах Волкера, Украіна цяпер лідзіруе, і прадстаўленая Украіне магчымасць адчыніць дзверы нават для Малдовы і Грузіі.