Відэаблогер Bald and Bankrupt адпушчаны на волю
Bald and Bankrupt сустракаецца з грамадзянкай Беларусі, якая жыве ў Чэхіі.
Відэаблогер Bald and Bankrupt, затрыманы ўчора на Байкануры разам са сваёй беларускай дзяўчынай, адпушчаны на волю.
Яму далі штраф каля $70 за незаконнае патраплянне на стратэгічны аб'ект.
Пра гэта Бенджамін Рыч (сапраўднае імя блогера) напісаў у сваіх сацсетках.
Bald and Bankrupt вядомы сваімі ролікамі з краінаў постсавецкай прасторы, у тым ліку з Беларусі. У прыватнасці, ён неаднаразова вандраваў па вёсках Чарнобыльскай зоны. У 2020 годзе блогер расказаў, што больш ніколі не прыедзе ў Беларусь, бо на яго нібыта выйшлі прадстаўнікі Лукашэнкі і папрасілі за грошы зняць тое, што яны скажуць. Брытанец адмовіўся гэта рабіць.
Bald and Bankrupt сустракаецца з грамадзянкай Беларусі, якая жыве ў Чэхіі.