Узбраенне на затрыманым у Панаме паўночнакарэйскім караблі было кубінскім
Кубінскія ўлады прызналіся ў спробе таемна правезці зброю на борце паўночнакарэйскага судна, затрыманага пры праходзе праз Панамскі канал.
Паводле заявы кубінскага
міністэрства замежных спраў, карабель вёз састарэлую зброю з Кубы ў Паўночную Карэю на рамонт. Панамскія ўлады раней заяўлялі, што для экспертызы падазронай знаходкі спатрэбіцца каля
тыдня.
Сухагруз «Чонг Чон Ганг», які па дакументах вёз цукар, быў затрыманы панамскімі ўладамі на мінулым тыдні
пасля таго, як на яго борце быў знойдзены тайнік з «незадэклараваным грузам ваеннага прызначэння». Судна
выйшла ў красавіку з расійскага порта ў Находцы.
Уведзеныя ААН у дачыненні да Паўночнай Карэі санкцыі забараняюць пастаўкі
ўзбраенняў гэтай краіне. Санкцыі былі ўведзеныя ў адказ на нежаданне Пхеньяна
пакласці канец сваім распрацоўкам ядзернай зброі.
Аднак у заяве МЗС Кубы
падкрэсліваецца яе «няўхільная прыхільнасць міру, раззбраенню, у тым ліку ядзернаму раззбраенню, а таксама павазе да міжнародных законаў».
Ракеты паўвекавой даўніны
Як сказана ў дакуменце, на борце судна знаходзілася 240 тон састарэлай зброі, якая носіць абарончы характар: два супрацьпаветраных ракетных комплекса, дзевяць ракет, разабраных на запчасткі, два
знішчальнікі МіГ-21-біс і рухавікі для МІГ-15. Па сцвярджэнні Гаваны, усё гэта было выраблена ў
сярэдзіне ХХ стагоддзя і было адпраўлена ў КНДР для рамонту і наступнага вяртання на Кубу.
Асноўны ж груз карабля, па сцвярджэнні кубінскіх уладаў, складалі
10 тыс тон цукру ў мяшках.
Аб затрыманні
балкера «Чонг Чон Ганг» пад сцягам КНДР і з паўночнакарэйскай камандай на борце паведаміў у панядзелак прэзідэнт Панамы Рыкарда Марцінэллі.
Паводле яго слоў, першапачаткова судна было спынена па падазрэнні ў тым, што на ім вязуць наркотыкі, але падчас ператрусу панамскія ўлады знайшлі схаваны незадэклараваны груз, які, як яны
падазравалі, з'яўляўся складаным і сучасным ракетным абсталяваннем.
Прэзідэнт Марцінэллі апублікаваў у Twitter фотаздымак
прадметаў, знойдзеных на борце ў кантэйнерах з цукрам.
Па словах прэзідэнта, падчас ператрусу
капітан судна спрабаваў застрэліцца, а каманда з 35 чалавек — перашкодзіць ператрусу. Усе паўночнакарэйскія маракі затрыманыя разам з суднам.
Прэс-сакратар прэзідэнта Панамы Хаўер Карабальё пазней сказаў, што спецыялістам можа спатрэбіцца да тыдня, каб дакладна ўстанавіць, што з сябе ўяўляе незадэклараваны груз судна з
КНДР.
Падазроны ваяж
ЗША ўхвалілі дзеянні панамскіх уладаў,
заявіўшы, што цалкам падтрымліваюць пільны ператрус ўсяго судна.
«Чонг
Чон Ганг» выйшаў з расійскага порта на Далёкім Усходзе ў красавіку, затым перасёк Ціхі акіян і ў пачатку чэрвеня прайшоў праз Панамскі канал, указаўшы ў якасці пункта прызначэння
Кубу.
Праз акіян карабель плыў з адключанай сістэмай аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і адсочвання судоў АІС, што, як адзначае карэспандэнт Бі-Бі-Сі па пытаннях бяспекі Фрэнк Гарднэр, выглядае вельмі
падазрона.
ААН наклала на Паўночную Карэю санкцыі,
якія ўключаюць забарону на імпарт і экспарт любой зброі, акрамя лёгкай стралковай. Іншыя краіны маюць права абшукваць паўночнакарэйскія
суда або іншыя сродкі транспарту пры наяўнасці падазрэнняў, што яны вязуць забаронены груз.
Санкцыі былі ўзмоцнены ў гэтым годзе, пасля таго
як Пхеньян 12 лютяага правёў новае, ужо трэцяе, ядзернае выпрабаванне.
У апошнія гады ў рамках санкцый ААН былі спыненыя і абшуканы
некалькі паўночнакарэйскіх судоў.
Куба, па афіцыйных дадзеных, мае толькі некалькі дзясяткаў старых савецкіх тактычных ракет малой дальнасці.