Украіна. Людзі скупляюць соль
Па Украіне ходзіць прывід дэфіцыту. Усё больш людзей, робячы праекцыю на крызісныя 90-я, мяркуюць, што перабояў з прадуктамі ў часы цяперашняга крызісу папросту не пазбегнуць. Лепшае выйсце — мець доўгатэрміновы запас. Паніка вакол прадуктаў, праўда, не масавая, аднак там-сям ужо праяўляецца. Напрыклад, на мінулым тыдні жыхары Чарнігава кінуліся набываць пра запас соль і запальнічкі. Па логіцы абывацеляў, згаданыя тавары будуць эквівалентам абмену ў выпадку дэфолту грыўні, які прагназуецца з дня на дзень. Спекулянты папросту ўзбагачаюцца за кошт людзей.
Па Украіне ходзіць прывід дэфіцыту. Усё больш людзей, робячы праекцыю на крызісныя 90-я, мяркуюць, што перабояў з прадуктамі ў часы цяперашняга крызісу папросту не пазбегнуць. Лепшае выйсце
— мець доўгатэрміновы запас. Паніка вакол прадуктаў, праўда, не масавая, аднак там-сям ужо праяўляецца. Напрыклад, на мінулым тыдні жыхары Чарнігава кінуліся набываць пра запас соль і
запальнічкі. Па логіцы абывацеляў, згаданыя тавары будуць эквівалентам абмену ў выпадку дэфолту грыўні, які прагназуецца з дня на дзень. Спекулянты папросту ўзбагачаюцца за кошт людзей. Калі
напярэдадні выбуху закупак соль каштавала 1,5 грыўні (600 рублёў) за 1,5 кілаграма, то на наступны дзень ужо 2,6 грыўні. У сярэднім у пік ажыятажу кожны пакупнік набываў па 30 кілаграмаў солі. Як
высветлілі пазней журналісты, прычынай панкі сталі беспадстаўныя чуткі пра закрыццё салянога заводу ў Данбасе.
Па матэрыялах “Газеты по-киевски (Украіна)