У Швецыі мужчына ў масцы клоуна ўдарыў юнака нажом

"Клоунскае вар’яцтва", як называюць гэту з'яву, асабліва абвастрылася напярэдадні Хэлоўіна. "Жахлівыя клоўны" з'явіліся ў ЗША, потым у Аўстраліі і Канадзе, цяпер гэтая мода перакінулася на Еўропу.

Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES


На захадзе Швецыі мужчына ў масцы клоуна ударыў нажом 19-гадовага юнака. Пацярпелы атрымаў нязначнае раненне ў плячо, паліцыя шукае нападніка.
"Мы не ведаем, з чым гэта звязана. Гэта не было рабаванне, і мы не ведаем, ці былі гэтыя людзі знаёмыя і ці пасварыліся", — заявіла прадстаўнік шведскай паліцыі Ула Брэм мясцовай прэсе.
Чалавек у масцы "клоуна" напаў на юнака, калі той стаяў каля дома і паліў.
Раней пра напады мужчын у касцюмах клоунаў на мінакоў паведамлялі брытанская і амерыканская паліцыя.
У Брытаніі за мінулыя выходныя адбылося больш за 10 падобных выпадкаў. Так, мужчына, пераапрануты ў клоуна, з бейсбольнай бітай ў руцэ пераследаваў 10-гадовае дзіцяці, а падчас яшчэ аднаго падобнага здарэння "клоун" гнаўся за дзіцем з пластыкавым мачэтэ у руках.
Шмат падобных выпадкаў адбылося і ў Швецыі, але здарэнне ў пятніцу адрозніваецца ад іх тым, што "клоун" не проста паспрабаваў напалохаць, а здзейсніў узброены напад.
Міністр унутраных спраў Швецыі Агнэс Ігерман заклікала жыхароў краіны не паддавацца паніцы: "Мы не хочам, каб хтосьці, хто, магчыма, жартам надзеў маску клоуна, рэальна пацярпеў", — заявіла яна.
Паводле ВВС