У Польшчы адзначаюць гадавіну Другой сусветнай вайны

Галоўныя ўрачыстасці прайшлі на Вестэрплятэ. Гэта сімвал гераізму польскага жаўнера, заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда падчас урачыстасцяў з нагоды 78-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

PAP/Adam Warżawa

PAP/Adam Warżawa

Прэм’ер-міністар Беата Шыдла дадала, што гэта выключнае месца для кожнага паляка. Вестэрплятэ — гэта сімвал нязломнага духа, гераізму ды патрыятызму польскага народа.

Польскі прэзідэнт зазначыў, што сёння вельмі важна памятаць, хто быў агрэсарам, а хто ахвярай той вайны. Памяць мае найважнейшае значэнне. Нельга дазволіць, каб сёння затушоўвалі элементарную праўду, падкрэсліў кіраўнік краіны.

Польскія палітыкі выказалі надзею, што Другая сусветная вайна стала ўрокам для ўсяго свету, урокам таго, да чаго вядзе нянавісць, пагарда, агрэсія.

www.radyjo.net