У Францыі прапанавалі размясціць партрэт Пратасевіча ў аэрапорце Руасі-Шарль дэ Голь

Як паведамляе французскае радыё RTL, у знак салідарнасці з захопленым і арыштаваным 23 траўня Раманам Пратасевічам міністр транспарту Францыі Жан-Батыст Джэбары прапанаваў размясціць вялікі партрэт хлопца у міжнародным аэрапорце Руасі-Шарль дэ Голь.

© STR / AFP Раман Пратасевіч, 25 сакавіка 2012 г. у Мінску

© STR / AFP Раман Пратасевіч, 25 сакавіка 2012 г. у Мінску

Раніцай 26 траўня партрэт 26-гадовага апазіцыйнага журналіста быў вывешаны ля табло на ўзроўні інфармацыі аб вылетах і прыбыцці самалётаў.
Пасланне французскага міністра тычыцца пакуль парыжскага міжнароднага аэрапорту, але іншыя аэрапорты Францыі і ЕС вольныя падхапіць прапанову салідарнасці.