Беларусь апублікавала перамовы пілотаў «Ryanair» з дыспетчарам. Ёсць цікавая акалічнасць
Дэпартамент па авіяцыі апублікаваў раздрукоўку перамоў паміж пілотамі самалёта «Ryanair» і беларускімі авіядыспетчарамі. З іх вынікае, што пасадзіць самалёт у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» настойліва рэкамендаваў беларускі бок. Больш за тое: пілотам абвясцілі, быццам паведамленні пра бомбу на борце прыйшлі ў службы некалькіх міжнародных аэрапортаў.
Тэкст перамоў апублікавала «Еўрарадыё»:
Дыспетчар: У мэтах бяспекі мы рэкамендуем вам прызямліцца ў
UMMS (маецца на ўвазе аэрапорт Мінска).
Пілот: Добра... гэта... зразумела... дайце нам новы курс, калі ласка.
Пілот: Паведамленне пра бомбу... Само паведамленне адкуль прыйшло?
Адкуль у вас інфармацыя пра гэта?
Дыспетчар: Служба бяспекі аэрапорта паведаміла, што атрымала
электронны ліст.
Пілот: Вас зразумеў, служба бяспекі аэрапорта Вільні ці з
Грэцыі?
Дыспетчар: Гэты ліст быў накіраваны ў некалькі аэрапортаў.
Пілот: Вас зразумеў.
/…/
Пілот: Зноў жа, гэтая рэкамендацыя аб перанакіраванні ў
Мінск адкуль узялася? Ад каго яна прыйшла? Ад кампаніі? Яна зыходзіла ад
кіраўніцтва аэрапорта вылету або аэрапорта прыбыцця?
Дыспетчар: Гэта нашы рэкамендацыі.
Раней беларускі бок сцвярджаў, быццам прыняць самалёт у
Мінску прасілі Афіны і Вільня. Таксама звяртае ўвагу, што дыспетчар пераконвае
пілотаў, быццам лісты з пагрозамі атрымалі «некалькі аэрапортаў».