У Дзюсельдорфе зладзілі акцыю салідарнасці з Беларуссю
Такім чынам мясцовыя беларусы адзначылі гадавіну пратэстаў.
Чытач «Новага Часу» падзяліўся з намі фотаздымкамі з акцыі, якая адбылася ў Дзюсельдорфе да гадавіны пратэстаў у Беларусі. Удзельнікі выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі, ушанавалі памяць забітых беларусаў.