У англійскай каралевы рэзка пагоршылася здароўе
У каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II пагоршыўся стан здароўя. Пра гэта заявілі лекары, паведамляе сайт Букінгемскага палаца ў чацвер, 8 верасня.
![elizabethii01.webp elizabethii01.webp](/img/v1/images/elizabethii01.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Медыкі лічаць, што каралеве варта знаходзіцца пад медыцынскім наглядам. "Пасля агляду гэтай раніцай, лекары каралевы выказалі занепакоенасць здароўем Яе Вялікасці і рэкамендавалі ёй заставацца пад медыцынскім наглядам", — гаворыцца ў заяве Букінгемскага палаца.
Каралева знаходзіцца зараз ў замку Балмарал. У сувязі з гэтымі навінамі да яе ў Шатландыю едуць прынц Чарльз і прынц Уільям з сем’ямі
Новы прэм'ер-міністр краіны Ліз Трас у Twitter адзначыла, што яе думкі і думкі жыхароў Брытаніі цяпер з Яе Вялікасцю каралевай. "Уся краіна глыбока занепакоена навінамі з Букінгемскага палаца", — напісала кіраўнік урада.
Каралева Лізавета II прызначыла Ліз Трас прэм'ерам у аўторак у замку Балмарал.
![Брытанская каралева Лізавета II у 95 год вырашыла завязаць з алкаголем Брытанская каралева Лізавета II у 95 год вырашыла завязаць з алкаголем](/img/v1/images/koroleva_elizaveta_ii_proiznesla_ochen_trogatelniy_tost_v_chest_70_letiya_princa_charlza_1838_24343.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Ля Балмарала і на плошчы каля Букінгемскага палаца ў Лондане пачалі збірацца людзі. Цырымонія змены варты каля Букінгемскага палаца 8 верасня адменена.
Тэлерадыёкампанія ВВС змяніла сетку вяшчання і колер плашчакі на сваім сайце — з чырвонага на жалобны чорны. Брытанскія СМІ вядуць анлайн, прысвечаныя меркаванаму пагаршэнню здароўя каралевы.