«Свабоду палітвязням!» ды «Слава Украіне!»: у цэнтры Масквы адбыўся пратэст супраць Пуціна
Некалькі дзясяткаў жыхароў расейскай сталіцы выйшлі на мітынг супраць Пуціна 6 ліпеня.
Людзі праспявалі ўсім вядомы хіт « Пуцін х..ло», адна з жанчын была ў кашульцы з адпаведным надпісам. У руках пратэстоўцы трымалі плакаты з лозунгам «Свабоду
палітвязням!» ды скандавалі «Далоў уладу чэкістаў».
7.07.2014: Акцыя супраць Пуціна ў Маскве. Відэа: Inforesist
Паліцыянты спрабавалі скончыць акцыю, вырываючы ў актывістаў транспарант. Пазней некаторых з іх усё ж атрымалася зацягнуць у аўтазак.
Ужо адтуль затрыманыя працягнулі спяваць гімн Украіны і скрозь рашоткі крычалі: «Далоў узурпатара Путлера».