Расійскі палітык Сяргей Глазьеў прапаноўвае прылічыць СБУ да тэрарыстычных арганізацый

Служба бяспекі Украіны з'яўляецца злачыннай арганізацыяй, якая працуе цалкам пад амерыканскім кантролем. 



53efc817_401d_4bb8_b03f_d0971705f7c6_mw1024_n_s.jpg

Сяргей Глазьеў
Пра гэта заявіў РІА Новости расійскі эканаміст, палітык, акадэмік РАН Сяргей Глазьеў, каментуючы рашэнне аб распачынанні ў яго дачыненні крымінальнай вытворчасці.
Раней СМІ паведамілі, што СБУ распачала ў дачыненні да Глазьева крымінальную справу за публічныя заклікі да развязвання ваеннага канфлікту.
Як зазначыў Глазьеў, нічога нечаканага ў гэтым рашэнні няма, "таму што СБУ, па сутнасці выконвае такую ж функцыю сёння ва Украіне, як у фашысцкай Германіі выконвала гестапа". "СБУ сёння з'яўляецца злачыннай арганізацыяй, а яе кіраўніцтва — цалкам кантралюецца амерыканскімі спецслужбамі. То бок гэта арганізацыя, якая робіць беззаконне ва Украіне, учыняючы злачынствы супраць народа Украіны", — заявіў Глазьеў.
Паводле яго слоў, кіраўніцтва СБУ, "як вядома, кіруе карнай аперацыяй на паўднёвым усходзе краіны", і гэтыя людзі вінаватыя ў масавых забойствах украінскіх грамадзян і арганізацыі гэтых масавых забойстваў. "Ні пра якія прававыя метады і прававую культуру казаць не даводзіцца", — сказаў Глазьеў.
Апрача таго, ён падкрэсліў, што "клапаціцца трэба не пра тое, як і супраць каго яны распачынаюць крымінальныя справы, а пра ахвяраў, лік якім ідзе ўжо на тысячы". "Цалкам лагічна было б, абапіраючыся на шматлікія сведчанні грамадзян, прылічыць СБУ да тэрарыстычных арганізацый", — рэзюмаваў Глазьеў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН