Стотысячныя пратэсты ў Румыніі
Найбуйнейшыя з
часоў камунізму захліснулі Румынію. Шматтысячныя акцыі пратэсту праходзяць па
ўсёй краіне. Мясцовыя СМІ падаюць інфармацыю пра 100 тысяч маніфестантаў толькі
ў адным Бухарэсце.
Прычынай масавым
акцыям пратэсту паслужылі змены ў
крымінальным кодэксе, якія на практыцы азначаюць частковую адмену пакарання за карупцыі.
Па словах Аліны Матыс, супрацоўніцы румынскага тэлеканала Digi24 — гэта пратэст
супраць урада, які дзейнічае менш за месяц. Пратэстуючыя патрабуюць адстаўкі
дэмакратычна абранага ўрада і выступаюць супраць такіх рашанняў, якія не могуць
быць у дэмакратычным грамадстве. Маніфестанты на вуліцах сталіцы Румыніі скандуюць:
"Злодзеі!", "Ганьба!"
Улады пакуль не даюць сваіх ацэнак колькасці ўдзельнікаў, але, на думку румынскага партала HotNews, гэта была "самая вялікая дэманстрацыя ў Бухарэсце за 25 гадоў". Румынскія СМІ паведамляюць пра па меншай меры 100 тысяч пратэстуючых. Нават маразы не зашкодзілі выйсці людзям выказаць сваё незадавальненне не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах: Клуж Напока (20 тыс. чалавек па Agence France-Presse), Цімішаара (каля 15 тысяч), Сібіу (каля 10 тысяч), а таксама ў іншых гарадах і мястэчках. У Twitter ужо з'явілася мноства фатаграфій, на якіх відаць вялізныя натоўпы пратэстуючых.
Больш глыбей пра прычыны. Прынятая праз сацыял-дэмакратычны ўрад прэм'ер-міністра Сорына Грындзяну пастанова ўносіць змены ў крымінальны кодэкс, якія на практыцы часткова змяншаюць пакаранне за карупцыю і паднімаюць парог шкоды для дзяржаўнай казны, за якое чакае пакаранне, да сумы ў 198,2 тысяч леяў (44 тысяч еўра). Апроч таго ўрад накіраваў у мясцовы парламент праект аб амністыі для 2,5 тысяч. асоб, якія адбываюць турэмнае зняволенне да 5 гадоў.
На думку экспертаў, ініцыятар змен — кіруючая посткамуністычнай сацыял-дэмакратычная Партыя (PSD). Яе лідэр Лівіў Драгнэ ужо паўстаў перад судом, яго абвінавачваюць ў працаўладкаванні фіктыўных асоб належных да яго кампаній, што прывяло да страт дзяржбюджэту ў памеры каля 108 тысяч леяў (к. 24 тысяч еўра). А з прыняццем новай пастановы абвінавачванні ў дачыненні да лідара партыі становяцца аўтаматычна беспрадметнымі.
Паводле СМІ